• У кнізе прадстаўленыя прыклады мадэрнізацыі і дыверсіфікацыі
    навучальнага працэсу пачатковай адукацыі, зыходзячыя з дасяжных
    сёння тэхнічных сродкаў (асабліва лічбавых) і асаблівасцяў псіхічнай
    дынамікі навучэнцаў новага пакалення (нар. ў XXI ст.). Гэтыя прыклады
    паходзяць з настаўніцкай практыкі педагагічнага калектыву пачатковай
    школы ДУА «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія No 50 г.
    Мінска» пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Валянціны Сяргееўны
    Запёкінай.
    Разгортванне праграмы дзеянняў, асветленай ў гэтым выданні, ўжо
    пачалося, і асноўная маса яе дзеянняў прыпадзе на 2020—2021 гг.
    Галоўнымі адметнасцямі з’яўляюцца: перанос часткі навучальнай
    дзейнасці ў людычную (гульнёвую) прастору, выкарыстанне загадзя
    сфармаванага насычанага дыскурсу і задзеянне аўтаматычнай
    зваротнай сувязі на лічбавых прыладах.
    Мы дачыняем гэты падыход перш за ўсё да беларускай мовы.
    Аўтар — Людміла Міхайлаўна Севелева, настаўнік пачатковых класаў
    вышэйшай катэгорыі гімназіі No 50 г. Мінска.